«Grand Bazar»: маркет сучаснага мастацтва ў фармаце андэграўнд-вечарынкі (фота)
У выставачнай прасторы «Верх» у суботу праходзіць выстава сучаснага быцця «Grand Bazar». Адметнай рысай мерапрыемства з'яўляецца тое, што гэта маркет сучаснага мастацтва ў фармаце андэграўнд-вечарынкі: падчас маркету граюць ды-джэі.
Дызайнерскае адзенне, абутак, упрыгожванні: каля 30 дызайнераў і прадаўцоў прэзентавалі тут свае калекцыі. Вытворцы прадметаў дэкору і інтэр'еру выставілі на агляд творы для аздаблення стыльных кватэр.
Наведвальнікаў маркет-вечарынкі чакалі розныя забаўкі, напрыклад, кікер. А на фудкорце — ежа і гарачая кава.
Музычнае суправаджэнне забяспечвалі ды-джэі Raketka, Kraut, Audiocam, Pozer Punk, Lbeat, Bogdan, DMA,Mayday
Выстава будзе працаваць да 21:00 18 лютага па адрасе: Мінск, вул. Куйбышава, 22.