Беларуска перамагла ў іспанскім конкурсе «Голас 60+»

Беларуска Наіда Абановіч, якая жыве на Маёрцы, стала пераможцай другога сезона La Voz Senior. Гэта іспанскі аналаг тэлевізійнага конкурсу «Голас 60+», піша antena3.com.
За перамогу ў фінале змагаліся восем фіналістаў.

Наіда выканала арыю Ebben? Ne andro lontana з оперы «Валі» італьянскага кампазітара Альфрэда Каталані, а таксама выканала са сваім настаўнікам па праекце застольную песню Альфрэда з оперы "Травіята" Джузэпэ Вердзі.

Па выніках галасавання гледачоў пераможцай стала менавіта Наіда.

Як адзначала выданне belmir.by, Наіда нарадзілася ў Беларусі, вучылася ў Маладзечанскай музычнай вучэльні. Затым яна перавялася ў Астраханскае вучылішча, выйшла замуж і з'ехала ў Баку. Там яна скончыла кансерваторыю, працавала ў камерным хоры мясцовай філармоніі.

З-за канфлікту ў Нагорным Карабаху ў 1989-м вярнулася з сям'ёй у Беларусь, працавала ў філармоніі, хоры радыё і тэлебачання. Пасля смерці мужа ў 2004 годзе паехала ў Іспанію і 15 гадоў выконвала оперную класіку на вуліцах Пальма-дэ-Маёркі, зарабляючы сабе гэтым на жыццё.

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: