Бесперапынны чэлендж: беларускія бітбоксеры кінуць выклік рэкорду Гінэса
У
чацвер, 24 жніўня, каманда лепшых бітбоксераў краіны збярэцца на Зыбіцкай
ў бары "Клумба", каб зладзіць самы працяглы бітбокс-марафон і патрапіць
у "Рэкорды Куфара" — беларускі аналаг кнігі Гінеса — і нават пацягацца з
сусветным рэкордам!
![beatbox_poster_1_.jpg beatbox_poster_1_.jpg](/img/v1/images/beatbox_poster_1_.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Рэкордны па працягласці марафон бітбокса 25 гадзін і 30 хвілін належыць нямецкаму бітбоксеру. Самы маштабны — 4695 чалавек бітбокс на вуліцы Амстэрдама. Цяпер і беларусы рыхтуюць свой адказ Кнізе рэкордаў Гінеса.
У бары "Клумба" збярэцца каманда бітбоксераў, лепшых з лепшых у нашай краіне, каб усталяваць беларускі рэкорд.
Стартуе баттл ў 18:00 і працягнецца да таго часу, пакуль не будзе дасягнуты рэкорд, які і атрымае намінацыю "рэкорды Куфара".
Для тых, хто не гатовы быць проста нудным гледачом, час выходзіць на сцэну. Кідай выклік пачаткоўцам у музычным спорце або прапаленым профі, у
залежнасці ад асабістай харызмы і ўпэўненасці, і ладзь баттл.
Дзе: біттэр-бар "Клумба", вул. Зыбіцкая, 6
Калі; 24 жніўня 2017
У колькі: 18:00
Уваход на мерапрыемства вольны.
Паводле прэс-рэліза
Прыклад бітбокса для тых, хто яшчэ не ведае, што гэта такое: