Бясплатныя візы на «Басовішча» — будуць!

Арганізатары фестывалю музыкі маладой Беларусі «Басовішча-2017» абвясцілі пра візавую падтрымку наведнікам канцэртаў, якія цягам двух дзён (14–15 ліпеня) пройдуць недалёка ад Гарадку на Падляшшы.

фота generation.by

фота generation.by

Усе ахвотныя атрымаць бясплатную візу павінны да 30 чэрвеня запоўніць адмысловую анкету. Уваход на канцэртную пляцоўку вольны.

Хэдлайнерам сёлетняй імпрэзы будзе «Крамбамбуля» на чале з Лявонам Вольскім.

Таксама выступяць сербы Neozbiljni pesimisti, палякі Łona i Webber, польскія беларусы ILO&friends, беларускія гурты Re1ikt, «НагУаль», «Дай Дарогу!», Akute, Naviband, Stary Olsa, The Superbullz, Vuraj ды іншыя.

У конкурсе маладых выканаўцаў за галоўны прыз будуць змагацца BarRokka, Leibonik/Башлыкевіч, SnopSnoŭu, Teleport.



svaboda.org