Беларускі саунд-прадзюсар Антон Мацулевіч — у кроку ад «Грэмі»

58-я цырымонія ўзнагароджання пераможцаў прэміі «Грэмі» прайшла сёння ўначы ў Лос-Анджэлесе. Статуэтка дасталася маладому амерыканскаму рэперу Кендрыку Лемару за песню «Alright».



kendrick_lamar.jpg

Фота ghxpress.net

Адзін з самых папулярных рэпераў маладога пакалення ў інтэрвʼю часопісуBillboard заяўляў, што хоча перамагчы ва ўсіх катэгорыях, у якіх ён быў намінаваны (іх было адзінаццаць, атрымаў Лемар пяць).

Прэмія была для нас гістарычнай — упершыню беларускі музыкант мог атрымаць запаветны грамафон.

Кампазіцыя «Trap Queen», музыку да якой напісаў беларус Антон Мацулевіч, вядомы як Tony Fadd, была намінаваная адразу на дзве статуэткі: «Лепшаярэп-песня» і «Лепшы рэп-выступ». Твор выканаў амерыканскі хіп-хопер FettyWap.

«Trap Queen» моцна раскруціўся: дасягнуў 2-й пазыцыі ў Billboard, стаўплатынавым у Амерыцы, Новай Зеландыі і Даніі, залатым у Аўстраліі іВялікабрытаніі. Яго колькасьць праглядаў на Youtube імкнецца да 400 мільёнаў праглядаў. Трэк зацанілі Jay-Z і Beyonce ды пераспявалі Эд Шыран і Тэйлар Свіфт, якія на сёньня ўваходзяць у тройку самых паспяховых выканаўцаў у свеце.

 belsat.eu