Будзьма памятаць. На скрыжаванні дарог
У новым выпуску праекта «Будзьма памятаць!» ад кампаніі «Будзьма беларусамі!» Гомельшчына. Тут, у непрыкметным урочышчы на скрыжаванні дарог, што вядуць у Мазыр і Калінкавічы, паводле сведчанняў было расстраляна 2986 чалавек.
900 з іх — ураджэнцы невялікіх Жыткавічаў, у 1937 годзе — населенага пункта на мяжы з Польшчай. Сярод расстраляных у асноўным моладзь,
радзей людзі сярэдняга ўзросту, зрэдку людзі за пяцьдзясят.
Ніякіх рабаўніцтваў, крадзяжоў ці іншых злачынстваў яны не здзяйснялі — але для кожнага адшукаўся артыкул: ворагі народа, шпіёны, «вредители». Сістэма заўсёды знаходзіла, у чым канкрэтна вінаваты той ці іншы жыткаўчанін, а потым ужо пачыналіся пошукі доказаў.
Болей чытайце ў матэрыяле на сайце кампаніі.
Паводле прэс-рэліза