Фэст "Бардаўская восень" запрашае аматараў беларускай песні

“Бардаўская восень” у Гайнаўцы. Алег Хаменка ды Зміцер Вайцюшкевіч выступілі ў Беларускім Музеі ў Гайнаўцы ў рамках фестывалю “Бардаўская восень”. 



bardauskaja_vosien_1024x284.jpg

А сёння, 24 кастрычніка, будзе вельмі цудоўны канцэрт у Бельску Падляшскім, на які запрашае Зміцер Вайцюшкевіч:

— Па-першае, Вайцюшкевіч — гэта з’ява ў беларускай музыцы. Ён сціплы, легендарны, харызматычны, магічны. І яшчэ будуць добрыя артысты акрамя мяне. Памаладзеў склад удзельнікаў “Бардаўскай восені”. Плюс яшчэ конкурс. Гэта якраз тая інтрыга, тая таямніца, якая ўвесь час вісіць як Дамоклавы меч над “Бардаўскай восенню”, і ўсе чакаюць прышэсця чарговай Касі Камоцкай, ці Лявона Вольскага, ці Віктара Шалкевіча.

У конкурснай частцы выступіць адзінаццаць удзельнікаў.

thumbs_DSC01984.JPG

thumbs_DSC01986.JPG

thumbs_DSC02003.JPG

thumbs_DSC02005.JPG


* * *

Ужо сёння афіцыйнае адкрыццё фестывалю “Бардаўская восень”. Але ў рамках XXI Фестывалю беларускай бардаўскай і аўтарскай песні ўжо пачаліся канцэрты ў Орлі, Гайнаўцы ды Нарве. Выступілі, між іншымі, Алег Кабзар з Надзеяй Артымовіч і Зміцер Вайцюшкевіч. “Пачынаем з канцэртаў у невялікіх мясцовасцях,” – расказвае  арганізатар Ігар Лукашук:

— “Бардаўская восень” ужо фактычна пачалася. Афіцыйнага адкрыцця яшчэ не было, але канцэрты і мерапрыемствы ў рамках фестывалю ўжо пачынаюцца.  

Алег Кабзар:

— Мы выступаем у Орлі ў сінагозе і вельмі радыя, што першыя разам з “Бардаўскай восенню” арганізавалі такія мерапрыемствы менавіта тут. Мы прэзентуем наш супольны праект з Надзеяй Артымовіч і Марэкам Ярашам. Гэта паэтычна-музычны праект, дзе вы будзеце мець магчымасць паслухаць творы ў аўтарскім выкананні.

thumbs_DSC01981.JPG

thumbs_DSC01937.JPG

thumbs_DSC01943.JPG

thumbs_DSC01945.JPG

thumbs_DSC01949.JPG

thumbs_DSC01951.JPG

thumbs_DSC01955.JPG

thumbs_DSC01975.JPG

thumbs_DSC01976.JPG

thumbs_DSC01977.JPG


Зміцер Вайцюшкевіч:

www.racyja.com__wp_content_uplo_b2c5b77d6f3341dccc0932c268bfa95d.jpeg

Я ўрэшце вырас, але мне здаецца, што мой музычны і сцэнічны ўніверсітэт яшчэ не скончаны. І дай Бог, каб ён быў як мага даўжэй. Я з гадамі станаўлюся незадаволеным сабою. Таму спадзяюся, што музычная частка слухачам падасца вельмі цікавай – дарослыя песні, дарослага, ужо крыху пасівелага “мачо”, чалавека, які ведае, чаго хоча. З “Бардаўскай восенню” звязана шмат гадоў майго жыцця, я плакаў на сцэне, смяяўся, пасталеў і стаў тым, кім хацеў стаць.

 

thumbs_DSC01986.JPG

thumbs_DSC02005.JPG


 

Сёння — афіцыйнае адкрыццё фестывалю „Бардаўская восень”. У Бельскім доме культуры пройдзе конкурсная частка ды выступяць зоркі: “Нельга Забыць”, “Р’э Мажор” ды Зміцер Вайцюшкевіч.

Пачатак ў 18 гадзін. Уваход бясплатны.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя