Гамельчукам распавялі пра шляхетных продкаў
Пра тое рэальнасць ці міф усё ж такі наяўнасць шляхцічаў на Гомельшчыне распавяла маладая даследчыца і гісторык Марыя Булавінская.

Марыя наведала бадай не кожнае мястэчка гомельскай зямлі, дзе хоць гіпатэтычна магла б жыць шляхта. Вынікі сваіх даследванняў, падцверджаныя фотаздымкамі і дакументальнымі сведчаннямі прадставіла даследчыца на суд цікаўных гамельчукоў.
На сустрэчы можна было даведацца пра шматлікія цікавосткі жыцця шляхцічаў. Напрыклад, некаторыя прадстаўнікі прэстыжнага саслоўя мелі нават па два радавых гербы. Таксама Марыя распавяла пра тое, у якім стане зараз знаходзяцца былыя шляхецкія маёнткі: шмат з іх занядбаныя ці не захаваліся да нашага часу. Але сітуацыю яшчэ не позна выправіць, калі грамадскасьць хаця б пакрысе пачне займацца гэтым пытаннем. Можна пачаць з малога — прыбраць могілкі ў адным з іх.


