Гурт «Ляпіс Трубяцкі» спыніў сваё існаванне
Беларускі панк-рок-гурт «Ляпіс Трубяцкі» абвясціў аб спыненні свайго існавання.
Аб гэтым паведамляецца ў твітэры гурта.
«Што будзе далей з удзельнікамі калектыву, вы даведаецеся ўжо заўтра», — адзначаецца ў твітэры.
Таксама музыкі падзякавалі ўсім прыхільнікам, якія былі з імі за 24 гады існавання калектыву.
«Ляпіс Трубяцкі» — гэта беларускі
панк-рок-гурт, заснаваны ў верасні 1989 года. Калектыў названы ў гонар камічнага героя рамана Ільфа і Пятрова «12 крэслаў» — паэта Нікіфара Ляпіса, які друкаваўся пад псеўданімам Трубяцкі.
Свой першы канцэрт гурт даў у Мінску на фестывалі «Тры
колеры». Лідэрам калектыву быў студэнт Беларускага інстытута культуры Сяргей Міхалок.
Гурт «Ляпіс Трубяцкой» стаў лаўрэатам такіх прэмій, як RAMP, «Рок-каранацыя», «Чартовы тузін», «Стэпавы воўк», ZD Awards і
Ultra-Music Awards.
tvrain.ru