Ляпісы перараслі ў Brutto і Trubetskoy

У нядзелю ўвечары на афіцыйным сайце «Ляпіса Трубяцкога» з'явіліся развітальныя словы: «Усё», і абяцанне падзяліцца планамі ў панядзелак. Інтрыга не зацягнулася. 



Ужо каля паўночы стала вядома, што частка ўдзельнікаў «Ляпіса» аб'ядналіся ў каманду Trubetskoy (усе навіны гурта на іх афіцыйным сайце). Trubetskoy — гурт, у склад якога ўваходзяць тры былых ўдзельніка калектыву «Ляпіс Трубяцкі»: вакаліст Павел Булатнікаў, гітарыст Руслан Уладыка, бубнач Аляксандр Старажук. 
У новым праекце таксама прымаюць удзел гітарыст Павел Трацяк («J: морс», «Крамбамбуля») і басіст Аляксандр Мышкевіч («J: морс», «Крамбамбуля», Chiefsband). Будучы правапераемнікам «Ляпісаў», Trubetskoy плануе выконваць і старыя песні гурта (падвергнуўшы іх даволі сур'ёзнаму творчаму пераасэнсавання), і новы матэрыял, праца над якім ужо пачалася. 
Першым сінглам стала песня «Ластаўка».


Новы праект былога лідэра гурта «Ляпіс Трубяцкі» Сяргея Міхалка называецца BRUTTO. Ягоны заявачны кліп з'явіўся ў сетцы познім вечарам апошняга дня лета.


BRUTTO заяўляе пра сябе так:
«BRUTTO — Брыгада Рэвалюцыйнага чаду і Творчага Адпору імя Арнэлы Муцці! Стыль ART-BRUT! ХІТ-КОР! Панкаўскі пауэр-ліфцінг для дзяцей і вар'ятаў!
Мы — музычны Найк і паэтычная Ікеа! Прастата! Гарантыя! Якасць!
Нам няма часу пісаць мудрагелістыя тэксты і рабіць складаныя аранжыроўкі! Мы спажываем Усе радасці Здаровага і Свабоднага жыцця! Мы эпікурэйцы і нарцысы! А х** е?
BRUTTO — музыка Стадыёнаў, Палацаў спорту, Лядовых Арэн і месцаў, прыдатных для масавага збору людзей!
МЫ СУПЕРГУРТ ЕЎРАПЕЙСКАГА ЎЗРОЎНЮ.
Наш завышаны ганарар і завоблачны райдэр абумоўлены нашай непараўнальнасцю і мільёнамі фанаў ва ўсім свеце!
МЫ ПРЫЙШЛІ І ЎСІМ П **** Ц!
FUCK THE REST» — гаворыцца ў прэзентацыі гурту.
У першым кліпе BRUTTO з'явіўся і неаднаразовы чэмпіён свету па тайскім боксе, заслужаны майстар спорту Беларусі Віталь Гуркоў, вядомы сваімі патрыятычнымі поглядамі і чыім кумірам з'яўляецца Кастусь Каліноўскі.
gazetaby.com