Гурт Re1ikt выступіць на ўкраінскім фестывалі Re$publica
Гурт Re1ikt прэзентуе Беларусь на унікальным украінскім фестывалі Re$publica ў горадзе Камянец-Падольскі.
Канцэр-адбор удзельнікаў фэста прайшоў у парку забаваў Dreamland у Мінску 30 жніўня. У конкурснай праграме выступілі беларускія гурты «Мутнаевока», Tim Erna, Re1ikt, Straightroads, Step Hall і Exist M.
Перамагла каманда Re1ikt. У галасаванні ўдзельнічалі гледачы і журы. Таксама гурты маглі зарабляць балы ад партнёраў мерапрыемства актыўным асвятленнем падзеі ў Інтэрнэце.
Вынікі адборачнага канцэрта: Re1ikt — 455 балаў; «Мутнаевока» — 391; Exist M — 342; Step Hall — 322; Straightroads — 296; Tim Erna — 254.
Гурт Re1ikt прадставіць Беларусь на Re$publica antimoney fest разам з такімі выканаўцамі як «Ляпис Трубецкой», «Аддис Абеба» ды Паліна Рэспубліка. Оўпэн-эйр музыкі і вулічнага мастацтва пройдзе ў горадзе Камянец-Падольскі 13-15 верасня.
Фестываль з’яўляецца некамерцыйным культурным праектам. Адна з яго галоўных мэтаў - вывад мастацтва з-за сценаў галерэй, музеяў, акадэмій на вуліцы горада, ператварэнне дэпрэсіўных раёнаў у музей сацыяльнага і тэрытарыяльнага мастацтва.
Разам з гуртом «Ляпис Трубецкой» сёлета ў якасці хэдлайнераў Re$publica antimoney fest выступяць Валянцін Стрыкала, Тартак, Сяргей Бабкін, Louna і інш.
На фестываль з Мінска арганізуецца аўтобусны тур. Падрабязнасці тут.