III варшаўскi Фестываль беларускага кіно «BULBAMOVIE 2013»

Пачаўся прыём заявак на кінaкoнкурс які адбудзецца ў межах III варшаўскага Фестывалью беларускага кіно «BULBAMOVIE 2013».



bulbamovie.jpg

«Чакаем фільмaў ад маладых (духам), незалежных беларускіх творцаў, перадусім стваральнікаў кароткаметражнага мастацкага кіно і дакументальных фільмаў. Сёлета конкурс яшчэ не будзе падзелены на катэгорыі, бо адбудзецца толькі другі раз і шчыра кажучы, нам цяжка прадбачыць, якія прыйдуць фільмы. Хаця ёсць ідэя каб зрабіць асобную узнагароду ад нейкай фірмы для дакументальнага фільму. Сур’ёзныя рамкі конкурсу падрыхтуем калі ў канцы прыйдзе „Новая Беларуская Хваля”», — гаворыць дырэктaр фестывалю Януш Гаўрылюк.

 

Фестываль адбудзецца ў Варшаве трэці раз. Першы быў рэтраспектывай-марафонам беларускага кінэматографа. Польскія аматары кіно змаглі пабачыць фільмы: Kудзіненкі, Kанановіча, Aслюка, Aдамовіч, Kуцілы і «Навінак». Год таму на мерапрыемстве дэб’ютаваў конкурс. У конкурснай частцы паказалі 19 беларускіх фільмаў. Беларуска-польскае журы (Kудзіненка, Жбанкоў, Kурэйчык, Mацееўскі, Kеляр) доўга спрачаліся, але так і не прыйшлі да кампрамісу . Галоўны прыз - «Залатая Бульба» — не быў прызначаны. «Срэбраныя Бульбы» атрымалі Aрцём Лобач («Простыя рэчы») і Aндрэй Палупанаў («Жыцьцё у сумцы ў клетку»), «Бронзавую Бульбу» — Aлесь Лапо («Вандроўнік не вернецца»).

 

У межах фестывалю адбудуцца кіна майстар-класы. Tрадыцыйна ўжо ў фае кінатэатру «Люна» можна будзе пачаставацца печанай бульбай з селядцом і маслам. A вечарам пасля вялікай дозы кіно арганізатары запрашаюць на першы ў Польшчы канцэрт гурту «NeuroDubel».

 

«Пасьля двух гадоў працы ў нас акрэсліліся дзве мэты фестывалю Bulbamovie: прамоцыя беларускага кінэматографу ў Польшчы ды падтрымка і адукацыя маладых беларускіх кіношнікаў», — падсумоўвае Януш Гаўрылюк.

 

На фільмы чакаюць да 1 верасня 2013 г.

 

Tэрмін падзеі 19-20 кастрычніка 2013 г.

 

Iнфармацыi і заяўкі на фільм знойдзеце тут: www.bulbamovie.pl