Кнігарня «Логвінаў» запрашае

Прэзентацыя рамана «Цэх д’ябла» зоркі чэшскай літаратуры празаіка Яхіма Топала з удзелам аўтара і перакладчыкаў Сяргея Сматрычэнкі і Марыі Мартысевіч адбудзецца 9 лютага ў кнігарні "Логвінаў".

9__3__1.jpg



Крыху пра кнігу. Камусьці прыйшло да галавы, што Беларусь можа быць цікавай замежнікам хіба сваімі пакутамі — тысячамі спаленых у вайну вёсак, мільёнамі забітых, пакалечаных людзей у сталінскія ці нацысцкія часы. Каб зрабіць небывалы музей жудасці, у Беларусь таемна перавозяць са знішчанага чэшскага Тэрэзіна, так бы мовіць, спецыяліста, які мае кантакты на процьму багатых фундатараў…
10 лютага вас чакае лекцыя гуру крэатыўнага бізнеса. Выбітная кніга брытанскага эксперта па крэатыўным бізнесе Дэвіда Пэрыша «Цішоткі і касцюмы: Дапаможнік па творчым бізнесе» цяпер даступная для айчынных культурных менеджэраў і прадпрымальнікаў. Беларуская версія кнігі выйшла ў выдавецтве «Логвінаў» пры падтрымцы Праграмы ЕС і Усходняга Партнёрства «Культура і Крэатыўнасць».

10__2__1.jpg



Падчас прэзентацыя, якая ладзіцца пры падтрымцы Пасольства Вялікабрытаніі ў Рэспубліцы Беларусь, можна будзе набыць і падпісаць кнігу ў аўтара.
Адрас кнігарні «Логвінаў»: пр.Незалежнасці 37а. Пачатак а 19.