Кубачак кавы на тэрасе кнігарні «Галіяфы»
16 ліпеня ў кнігарні «Галіяфы» адбудзецца прэзентацыя першай ў Менску Літаратурнай кавярні, падчас якой выступяць Сяргей Вераціла, Сяргей Сыс, Альгерд Бахарэвіч. Пачатак — у 19 гадзін.
![gal.jpg gal.jpg](/img/v1/news/full/gal.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Будуць прэзентаваныя адмысловыя магніты з партрэтамі сучасных літаратараў. Сярод першых герояў праекта: Юры Станкевіч, Валянцін Акудовіч, Адам Глобус, Сяргей Сыс, Алена Брава, Аляксей
Палачанскі...
Добрая навіна для аматараў сучаснай літаратуры ў папяровым варыянце: падчас імпрэзы на ўсе кнігі выдавецтва «Галіяфы» будзе дзейнічаць зніжка.
Кнігарня «Галіяфы», Менск, Валгаградская, 4А