Месца для нас у «Брюгге»

У мінскім пабе «Брюгге» 5 лютага мінскія металісты «Rili Dope» прэзентавалі свой другі альбом «A Place for Us».

«Rili Dope»

«Rili Dope»

«Rili Dope» — мінскі гурт, які грае ў жанры Nu Metal. Іх творчасць сфармавалася пад уплывам такіх «монстраў», як Korn, Limp Bizkit, Metallica, Paul Gilbert, Rage Against The Machine. У 2014 годзе «Rili Dope» адкрываў фестываль «Мост», а ў 2015-м выступаў на разагрэве «Linkin Park» у Мінску.
«A Place for Us», як кажуць музыкі, з'яўляецца больш спелым альбомам, чым тое, што яны рабілі раней.
«Кожны трэк — гэта асобная гісторыя са сваёй мараллю і пытаннямі, якія ў ёй уздымаюцца, але ў той жа час усе яны частка аднаго цэлага. Іх аб'ядноўвае адно — чалавек. У яго няма імя, ён па-за межамі мінулага, будучыні і сучаснасці. У ім заключаны тысячы гісторый. Яго ніколі не існавала, але ў той жа час ён паўсюль. Бо гэты чалавек — кожны з нас», — пішуць музыкі на сваёй старонцы VK.
Акрамя «Rili Dope» ў гэты вечар у «Брюгге» гралі «Electric Poets», «My Last Solance» ды «Thy Storyteller».

«Electric Poets»

«Electric Poets»

«Electric Poets» — беларускі хард-рок гурт, заснаваны ў Мінску напрыканцы 2009 года.

my_last_solance__2__logo.jpg


Гурт «My Last Solace», заснаваны ў 2008, грае ў жанры Modern nu-metal.

«Thy Storyteller»

«Thy Storyteller»

«Thy Storyteller» — «модны» мінскі гурт, які грае ў post-hardcore. Фронтмэна адметны эксцэнтрычнымі паводзінамі на сцэне.