Мінскі Планетарый запрашае на мультфільм пра планеты па-беларуску
19 лютага мінскі Планетарый завершыць паказы маляўнічай іспанскай анімацыйнай стужкі «Далёка ад Сонца». Калі вы яшчэ не паглядзелі гэтую фантастычную гісторыю, то вас шчыра запрашаюць на бліжэйшы паказ.
![planetarium.by planetarium.by](/img/v1/images/celeste_moon_812x356.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
planetarium.by
Ён адбудзецца 22.01 у 14:00.
У цэнтры касмічнага аповеда — маленькая дзяўчынка Сялеста, якую нечакана наведвае сам Месяц. Разам яны падарожнічаюць па Сусвеце і даведваюцца, што такое экзапланеты і як іх можна знайсці. Яны назіраюць планеты-ізгоі, акіянічныя светы і суперземлі. Месяц распавядае пра паляўнічых на экзапланеты, якія назіраюць за небам у пошуках такіх планет, як Зямля.
Яскравы і пазнавальны мультфільм будзе цікавы дзецям ад шасці гадоў і іх бацькам. Фiльм паказваецца толькі на беларускай мове. Дубляж зроблены мінскім Планетарыем з удзелам вядомых беларускіх акцёраў — Іны Ганчар і Ігара Сідорчыка.
"Далёка ад Сонца" — адзін з лепшых анімацыйных фільмаў конкурснай праграмы I Мінскага міжнароднага фестывалю паўнакупальных фільмаў, які заняў другое месца ў рэйтынгу галасавання гледачоў.