"Мова Нанова" запрашае вучыцца анлайн
Зараз на курсах "Мова Нанова" можна прысутнічаць віртуальна.
Кожны панядзелак курсы "Мова Нанова" збіраюць прагных да ведаў у Галерэя "Ў". Цяпер дзякуючы анлай-трансляцыі на курсах можна прысутнічаць, не адыходзячы з хаты ці працы.
"Гэтая магчымасць з'явілася дзякуючы кампаніі Velcom, за што ім вялікі дзякуй!" — адзначыў Глеб Лабадзенка.
Сёння тэмай заняткаў стане "Што? Дзе? Калі?". Уладальнік "Крышталёвай савы" Павал Свярдлоў распавядзе пра гульню і правядзе паказальны турнір. Курсы пачнуцца традыцыйна ў 19.
Калі не паспяваеце даехаць да Галерэі "Ў", "Мова Нанова" запрашае на свой сайт http://www.movananova.by/online