«Не маўчы па-беларуску!»: новыя паштоўкі
Больш беларускіх словаў, новыя малюнкі — вялікі набор паштовак з серыі «Не маўчы па-беларуску» ад «Будзьма!» ужо ў продажы!

Камплект складаецца з найбольш папулярных паштовак, на якія кампанія атрымала найбольш ухвальных адозваў ад чытачоў — гэта цудоўныя тэматычныя малюнкі з назвамі вопраткі, ежы, жывёл, колераў, раслін, мэблі і нават канцылярскіх прыладаў.

А новыя паштоўкі будуць распавядаць пра эмоцыі і з чаго складаецца аўтамабіль.

Вясёлыя і крэатыўныя малюнкі для паштовак, як і раней, стварыла Дар’я Мандзік, аўтарка ідэі праекта “Не маўчы па-беларуску”, а дызайн — кіраўнік студыі “Адліга” Анатоль Лазар.

Шукайце новы набор паштовак “Не маўчы па-беларуску!” у мінскіх кнігарнях:
“Акадэмкніга”, пр-т Незалежнасці, 72:“Кнігарня пісьменніка”, вул. Казлова, 2;“Веды”, вул. К.Маркса, 36;“Цэнтральная кнігарня”, пр-т Незалежнасці, 19;Этна-крама “Рагна”, вул. Сухая, 4 / вул. Караля, 22;“Эўрыка”, вул. Куйбышава, 75;“Светач”, пр-т Пераможцаў, 11.
Памятайце, што зашмат словаў па-беларуску не бывае!