Новы сезон курсаў “Мовананова” ў Гародні адкрые Зміцер Вайцюшкевіч

29 верасня пасля летняга адпачынку ў Гародні зноў пачнуць працу курсы беларускай мовы — Мова Нанова



get_img126.jpg

Распачнецца сезон заняткамі на тэму “Адукацыя” і невялікім канцэртам  Зміцера  Вайцюшкевіча. Першыя заняткі курсаў пачнуцца ў панядзелак у 19.00 у кавярні “Салодкі пачастунак” (вул. Ажэшка 25, корпус 3).

 

МОВА НАНОВА — бясплатныя курсы беларускай мовы, якія існуюць са студзеня 2014 года і карыстаюцца вялікай папулярнасцю сярод людзей рознага ўзросту.

 

Назву курсаў іх заснавальнікі тлумачаць проста: многія беларусы кажуць, што беларуская — іх родная мова. Пры гэтым не зусім добра ці зусім нядобра ведаюць яе. Гэтае словазлучэнне "родная мова” вельмі часта ўводзіць у зман нас саміх. Час прызнацца, што нам пара вучыць беларускую мову нанова!

 

На думку стваральнікаў курсаў, гісторыя ведае прыклады, калі народ адраджаў паўзабытую мову і гэтыя прыклады натхняюць.

 

Канцэпцыя курсаў — неакадэмічнае вывучэнне мовы, з дапамогай інтэрактыўных метадаў навучання.

 

get_img?ImageWidth=515&ImageHeight=467&ImageId=40211

 

Суполка курсаў Укантакце

Суполка курсаў Facebook
www.t-styl.info