Памяць Генадзя Бураўкіна ўшанавалі песняй
2 верасня ў Палацы мастацтва ў Мінску адбудзецца вечарына памяці паэта Генадзя Бураўкіна, які памёр 30 траўня. Сёння Генадзю Бураўкіну споўнілася б 78 гадоў. Спявак Зміцер Вайцюшкевіч да дня нараджэння паэта прэзентаваў кліп «Дачакайся, матуля». Аўтарам слоў песні з'яўляецца Генадзь Бураўкін.
Генадзь Бураўкін і яго мама Феадосія Ягораўна. Фота Глеба Лабадзенкі
«Гэта песня — споведзь перад мамай, і пажаданне доўгага жыцця і для маёй, і для якой-кольвек мамы, — кажа спявак. — Па-беларуску шырокавядомай песні пра
матулю няма, таму для мяне было важна гэта зрабіць. Кліп не багаты, але, як па мне, кранальны».
Вайцюшкевіч зазначае, што гэты кліп і песня — і знак падзякі паэту, паведамляе сайт Саюза беларускіх пісменьнікаў. Мама самога Бураўкіна памерла сёлета, крыху не дажыўшы да 101
года.