Пасольства Швецыі: П р э с – р э л і з
11 лютага ў 11:00 на Міжнародным кніжным кірмашы ў Мінску (ул. Я.Купалы, 27) знакамітая шведская дзіцячая пісьменніца Юя Вісландэр возьме ўдзел у прэс-канферэнцыі і прэзентацыі беларускіх перакладаў дзіцячых кніжак “Мама Му чытае і “Малы і Білан (перакладчык – Надзея Кандрусевіч), якія выйшлі сёлета ў выдавецтвах “Мастацкая літаратура і “Літаратура і Мастацтва пры падтрымцы Пасольства Швецыі, а таксама электроннай версіі кніжкі “Мама Му чытае.
11 лютага ў 11:00 на Міжнародным кніжным кірмашы ў Мінску (ул. Я.Купалы, 27) знакамітая шведская дзіцячая пісьменніца Юя Вісландэр возьме ўдзел у прэс-канферэнцыі і прэзентацыі беларускіх
перакладаў дзіцячых кніжак “Мама Му чытае і “Малы і Білан (перакладчык – Надзея Кандрусевіч), якія выйшлі сёлета ў выдавецтвах
“Мастацкая літаратура і “Літаратура і Мастацтва пры падтрымцы Пасольства Швецыі, а таксама электроннай версіі кніжкі “Мама Му чытае. Аўтарка
правядзе таксама аўтограф-сесію для ўсіх зацікаўленых.
Падчас прэзентацыі лялечны тэатр Веранікі Фаміной “Лямцавая батлейка пакажа сваю версію Мамы Му. Таксама можна будзе пачуць па-беларуску песенькі, напісаныя Юяй для маленькіх
аматараў ейных кніжак. Пераклад песень быў зроблены Андрэем Хадановічам і Надзеяй Кандрусевіч, а выканаюць іх Галіна Казіміроўская і Зміцер Вайцюшкевіч.
Напярэдадні, 10 лютага, Юя Вісландэр наведае Браслаў, дзе ў 16:00 сустрэнецца з дзецьмі ў мясцовым Музеі традыцыйнай культуры, каб распавесці ім пра сваю творчасць і пазнаёміць з беларускімі
перакладамі сваіх кніжак.
11 лютага ў 14:00 Юя Вісландэр таксама плануе правесці яшчэ адну сустрэчу з дзецьмі ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы горада Мінска (пр. Газеты “Праўда, 20).
12 лютага ў 14:00 у кнігарні “ЛогвінаЎ адбудзецца ранішнік для дзетак з прэзентацыяй кніг “Мама Му чытае і “Малы і Білан з удзелам аўтаркі. На
прэзентацыі ізноў можна будзе пабачыць лялечны тэатр Веранікі Фаміной і паслухаць дзіцячыя песенькі ў выкананні Галіны Казіміроўскай і Змітра Вайцюшкевіча. Уваход вольны.
Юя Вісландэр – вядомая дзіцячая пісьменніца. Жыве ў горадзе Сала, што ў Швецыі. Юя і яе муж Томас (1940-1996) шмат працавалі з дзіцячай аўдыторыяй, назіралі за гульнямі, што і натхніла іх на
стварэнне ўласных твораў для дзяцей. З 1975 года яны пачалі публікаваць свае апавяданні і песні, а таксама рыхтаваць радыё- і тэлешоў для малых слухачоў і гледачоў. Персанажы казак Мама Му, Крумкач і
Малы вядомыя сёння дзеткам не толькі ў Швецыі, але і ва ўсім свеце. Цяпер беларусы таксама могуць прачытаць пра іх прыгоды на роднай мове ў кніжках “Малы і Мядзведзік(Мінск, 2010),
“Малы і Білан (Мінск, 2012) і “Мама Му чытае (Мінск, 2012).