Пераможцу «Заспявай-6» назавуць на фінальным канцэрце
21 сакавіка ў клубе Berlin на фінальным канцэрце «Заспявай» будзе названы пераможца конкурсу, які атрымае прыз памерам у 1500 BYN.

На перамогу ў шостым сезоне конкурса маладых выканаўцаў, які праводзіць партал TuzinFM і фонд «Вяртанне» прэтэндуюць чацвёра выканаўцаў – Lear, PyLai, Marya Chaprasava x Kirill Danshin, «юность». Усе яны прайшлі перадпраслухоўванне і адбор журы, паўдзельнічалі ў адукацыйнай сесіі і майстар-класах ментараў конкурсу ды стварылі конкурсныя песні на словы сучасных беларускіх паэтаў
21 сакавіка кожны з фіналістаў зайграе свой жывы сэт у мінскім клубе Berlin, а пры канцы вечара будзе агучана імя пераможцы конкурсу, які атрымае 1500 BYN на рэалізацыю сваіх творчых задумаў. У хуткім часе кожная з конкурсных песень будзе прэзентаваная ў якасці сінглу на вядучых лічбавых пляцоўках.
Уваход на канцэрт бясплатны (за ахвяраванне) паводле папярэдняй рэгістрацыі.