Пятля сціскаецца. Мінінфармацыі заблакавала сайт ARCHE
Міністэрства інфармацыі заблакавала доступ да сайта часопіса і выдавецтва ARCHE.

Пра блакаванне сайту паведаміў Валер Булгакаў, рэдактар ARCHE, на сваёй старонцы ў фэйсбуку: «Аrche.by далучыўся да немалой ужо кампаніі заблакаваных Міністэрствам інфармацыі сайтаў. Пятля сціскаецца. Дабілі/выпхнулі за мяжу буйных, узяліся дабіваць дробных і паўжывых».
