Прадчуванні снегу ў музеі Максіма Багдановіча

Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае 22 лістапада на канцэрт Алесі Сівохінай «Прадчуванні снегу».

pradczuvanni_snehu.jpg

Колькі будзе круціцца сонечнае кола, колькі разоў паўторыцца гэты кругабег, столькі мы, пакуль не скасцянелі душой, будзем чакаць цудаў. Зімой – коцікаў на вярбе. Вясной – першыя суніцы. Летам – каштанаў і кляновых вогненных фарбаў. Увосень – першага снегу. Жывем у шчымлівым прадчуванні зменаў, прадчуванні прыгожага.

Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на выступленне спявачкі Алесі Сівохінай, майстра паказаць у песні самыя тонкія адценні эмоцый – прадчуванні любові, хараства, снегу. Імпрэза пройдзе пры ўдзеле Алеся Камоцкага і Міхала Бараноўскага.

Чакаем вас 22 лістапада. Пачатак а 19-й гадзіне.

Месца правядзення: Літаратурны музей Максіма Багдановіча (г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а – Траецкае прадмесце).

Даведкі па тэлефонах: (8 017) 334-07-61, (8 017) 334-42-69.

Паводле прэс-службы Музею Максіма Багдановіча.