Зміцер Вайцюшкевіч выступіць у Празе
Музыка прэзентуе праграму «Новы Маякоўскі» і дыск «Люблю».
У суботу, 10 лістапада, адбудзецца традыцыйны восеньскі канцэрт Змітра Вайцюшкевіча ў Празе. На гэты раз музыка прэзентуе праграму «Новы Маякоўскі» і дыск «Люблю». Не абыдзецца і без усім вядомых улюбёных песень на вершы беларускіх класікаў.
Канцэрт пачнецца ў клубе «Mangragora» (Korunní 16, Praha-2) а 19-ай гадзіне.
Больш падрабязнасцей — па спасылцы на падзею мерапрыемства ў фэйсбуку, а таксама па тэлефоне +420774513107.