Прэм'ера новага фільма Аляксандра Сакурава
Прэм'ера новага фільма Аляксандра Сакурава «Франкафонія» адбылася на Венецыянскім фестывалі
Прэм'ера новага фільма расійскага рэжысёра Аляксандра Сакурава «Франкафонія» адбылася на Венецыянскім фестывалі. «Франкафонія» — дакументальна-гульнявая стужка, якая распавядае пра выратаванне скарбаў Луўра ў часы нямецкай акупацыі. Паказ прайшоў пры поўным аншлагу — кіназала была перапоўненая.
Расія ў вытворчасці карціны не ўдзельнічала. Фільм фінансавалі тры краіны — Францыя, Германія і Галандыя. На думку рэжысёра, расійскія пракатчыкі «Франкафонія» наўрад ці не зацікавяцца карцінай.
Паводле: “Эха Масквы”