Shuma выступіць на буйным фестывалі ў Эстоніі

Фіналіст беларускага адбору на «Еўрабачанне 2018» узначаліць дэлегацыю з сямі беларускіх музычных калектываў, якія выступяць на дзясятым Tallinn Music Week 2018 – адным з галоўных гарадскіх фэстаў Еўропы.

tmw2018logo_hor_dates.png

Мерапрыемства, якое шмат разоў адзначалі сярод лепшых аўтарытэтныя брытанскія выданні Guardian і Observer, адбудзецца ў сталіцы Эстоніі з 2 да 8 красавіка. Яго ядром з’яўляюцца трохдзённы музычны фестываль (5-7 красавіка), які штогод збірае больш за 30 тысяч гледачоў і 250 артыстаў з усяго свету, а таксама двухдзённая прафесійная канферэнцыя Creative Impact (6-7 красавіка), прысвечаная тэмам ад музыкі і крэатыўных індустрый да гарадскога асяроддзя і ўстойлівага развіцця.


shuma_photo.jpg

Сярод міжнародных удзельнікаў музычнай праграмы гэтага года ісландзец Högni (удзельнік знакамітых Gus Gus) з сольнай праграмай, фінскія легенды эксперыментальнай музыкі Ismo Alanko і Kimmo Pohjonen, амерыканскія архітэктары «трэцяй хвалі ска» The Toasters, шведскі жаночы панк-гурт The Magnettes, 19-гадовая брытанка Suzi Wu. Эстонскіх артыстаў павядуць за сабой ужо вядомыя на міжнародным узроўні Trad Attack!, Mart Avi, Ajukaja & Andrevski.


portmone_photo.jpg

У гэтым годзе арганізатары Tallinn Music Week атрымалі заяўкі на ўдзел ад 1450 артыстаў з 53 краін свету. Па выніках адбору Беларусь будуць прадстаўляць: Shuma (фолк/электроніка), Port Mone (інструментальная музыка), «Петля пристрастия» (рок/постпанк), «Бакей & Какора» (хіп-хоп/электроніка), «Союз» (індзі-поп), Aslamin (футворк/джук) і Dzeahel (лаундж). Для большасці з іх гэты першы выезд на еўрапейскія шоўкейс-фестывалі. Партнёрам мерапрыемства ў Беларусі з’язляецца праект Experty.by.

Мяркую, што гэта не толькі самая вялікая, але і самая моцная дэлегацыя беларускіх артыстаў за ўсе гады ўдзелу вашай краіны ў Tallinn Music Week. Сярод іх і дасведчаныя артысты, якія ўжо мелі паспяховыя выступы ў Еўропе, і зусім маладыя, для якіх гэта першы сур’ёзны выезд. Пры гэтым шансы на поспех маюць усе, – адзначае праграмны дырэктар фестывалю Райманд Пылдмаа.


petlia_photo.jpg

Акрамя платных канцэртаў і канферэнцыі цягам фестывальнага тыдня з 2 да 8 красавіка гасцей чакае маштабная праграма актыўнасцяў, у тым ліку бясплатныя канцэрты, лекцыі і выставы, а таксама дызайн-маркет і адмысловы выбар кафэ і рэстарацый.

Падрабязная інфармацыя пра праграму мерапрыемства і квіткі на афіцыйным сайце.