Сяргей Міхалок прэзентаваў песню «Родны край»
Новай песняй лідэр BRUTTO развітаўся з радзімай.
Яна выкладзеная на канале калектыву на сэрвісе YouTube.
Песня называецца «Родны край» і тлумачыць, чаму Сяргей Міхалок пакінуў Беларусь.
Нагадаем, лідэр гурту BRUTTO пакінуў Беларусь яшчэ летась у снежні, прадзюсер калектыву Антон Азізбекян далучыўся да яго ў Кіеве ў студзені.
24 студзеня, яны сустрэліся з міністрам культуры Украіны. Музыкі папрасілі яго аб накіраванні запыту на выдачу віду на жыхарства ў гэтай краіне.
У аўторак таксама стала вядома, што Мінкульт Украіны гарантуе Міхалку «найлепшыя ўмовы для творчасці».