Спяваем! Перамагаем! — Вольны хор падрыхтаваў свой другі альбом

«Песні вольных людзей» — другі альбом Вольнага хору, у які ўвойдуць песні і гімны беларускіх аўтараў. Да альбрмы спрычініліся таксама Лявон Вольскі і Зміцер Вайцюшкевіч.

_perszy_sneh__zima_2021___minsk___holad___zanjapad__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__6__logo.jpg

У альбоме будуць гучаць творы кампазітараў, як мінулага стагоддзя сярод якіх: Мікола Равенскі, Мікола Шчаглоў-Куліковіч, Уладзімер Тэраўскі, так і сучасных: Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч, Андрэй Мельнікаў, Вольга Падгайская ды іншыя.

У альбом былі адмыслова адабраны творы, якія абуджаюць у нас патрыятычныя пачуцці, нагадваюць нам, хто мы і адкуль, напрыклад «А хто там ідзе» на словы Янкі Купалы. А таксама песні пра бяскрайнюю прыгажосць нашай краіны і любоў да яе, напрыклад «О, Беларусь, мая шыпшына» на словы Уладзіміра Дубоўкі.

Сярод твораў ёсць песні, якія абуджаюць нас не здавацца і працягваць барацьбу: «За Случчыну» на словы Наталлі Арсеньевай, «Жыве Беларусь» на словы Уладзіміра Някляева. Песні-малітвы: «Сьпі пад Курганам герояў» і «Ойча наш».

volny_hor_1.jpg

Гэты альбом — працяг працы Вольнага хору ў справе адраджэння і захавання беларускай харавой культуры, вяртання да сапраўдных каштоўнасцяў.

Музыкі вольнага хору лічаць, што выданне ноавга альбома будзе спрыяць яднанню і падтрымцы беларусаў па ўсім свеце, а распаўсюд гэтых песень — дапаможа палепшыць пазнавальнасць нашай краіны па ўсім свеце!

Спяваем! Перамагаем! Альбом «Песні вольных людзей» быў запісаны ў Варшаве, дзе з 2021 года Вольны хор працягвае сваю дзейнасць. Альбом скаладаецца з 17 песень беларускіх аўтараў. Большая частка твораў гучыць у шматалосным харавым гучанні а капэлла, два творы запісаны разам з Вольным аркестрам. Таксама ў запісе альбому прымалі ўдзел Лявон Вольскі і Зміцер Вайцюшкевіч. Запіс і звядзенне ажыцявіў Павал Сініла.

Нагадаем, Вольны хор — унікальны грамадска-культурны рух, які з’явіўся падчас пратэстаў у Беларусі і стаў сімвалам Рэвалюцыі для мільёнаў людзей. 

25 жніўня 2020 Вольны хор зладзіў сваю першую спеўную акцыю і загучаў у Гандлёвым цэнтры «Сталіца». З самага пачатку свайго існавання ён стаў актыўным удзельнікам пратэстнага руху і моцным інструментам натхнення Беларусаў

Паводле прэс-рэлізу