Святлане Багданкевіч — 70!
Сёння адзначае 70 гадоў вядомая паэтка, мастачка, шчыра адданая Беларусі Святлана Багданкевіч.
![bahdankevich_sviatlana.jpg bahdankevich_sviatlana.jpg](/img/v1/userfiles/images/bahdankevich_sviatlana.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
З юбілеем Святлану Багданкевіч віншуе паэтка Ала Кажэра: «Шчасце табе, дарагая Святлана, няхай цябе сагравае нашая любоў. Жыве Беларусь!».
«Новы час» далучаецца да віншаванняў і зычыць Святлане Мікалаеўне моцнага здароўя і творчага плёну!