Музыкі прадставілі 23 песні і намякнулі, што неўзабаве выйдзе іх новы альбом. Таксама Аляксандр Кулінковіч падзякаваў наведвальнікаў за такі выбар, бо паралельна з яго выступам на Камароўцы граў Лявон Вольскі, а ўжо 8 сакавіка адбудзецца першы мінскі канцэрт Brutto: усе квіткі каштавалі нятанна.
«Бар ili Клуб» (праспект Незалежнасці 131/1) выбітнага прадзюсара Паўла Юрцэвіча адчыніў свае дзверы ў канцы лютага 2016 адборам на Басовішча. Тут прайшоў шэраг канцэртаў прадстаўнікоў беларускага андэграўнду і маладых пачаткоўцаў.