Топ-10 фільмаў да Дня сьмеху

Хаця нагодаў каб сьмяяцца можна знайсьці з гакам, гледзячы на нашую рэчаіснасьць, ня будзе лішнім адкласьці ў бок усе перажываньні. У дзень, калі ў сьвеце прынята сьмяяцца адно з аднаго — мы прапануем вам сьпіс з найлепшых камедый. Адшукайце для сябе самую адпаведную і пачынайце прагляд.

Кадр аднаго з фільмаў нашага сьпісу

Кадр аднаго з фільмаў нашага сьпісу

Нумар 10. Адзін дома (Home Alone). 1990

home_alone_1.webp

Хутчэй за ўсё вы гэта глядзелі, і, верагодна, не адзін раз. Што стане з вашым дзіцём і домам, калі вы выпадкова забудзеце яго дома напярэдадні Раства? Легендарная камедыя, якая штораз глядзіцца як па новай. У ролі аднаго са злодзеяў, якія жадаюць абрабаваць дом — Джо Пешы, які паказаў акторскае майстэрства ў незвычайным камедыйным амплуа: звычайна ён грае таксама гангстэраў, але ў дарослых фільмах пра мафію.

«Адзін дома» — гэта і запаветная мара любога дзіцяці, і страшэнны сон любых бацькоў. Што можа быць лепш за тое, калі прачынаешся ў доме, і робіш што жадаеш. Але разам са свабодай прыходзіць і адказнасьць. Як засьцерагчыся ад гасьцей, якіх не чакаў?

 

Нумар 9. Знаёмства з бацькамі (Meet the Parents). 2000

meet_the_parents.jpg

У кожнай пары адбываецца гэты няёмкі момант, калі неабходна пазнаёміць сваю «палову» з бацькамі. Усё можа пайсьці па ідэальным сцэнары, але што калі нехта валодае непераадольнымі супярэчаньнямі? Што калі гэтыя людзі не могуць знаходзіцца ў адным пакоі? Робэрт Дэ Ніра грае ролю вельмі падазронага бацькі, а Бэн Стылер — небараку — жаніха, якому неабходна выкарыстаць усе свае здольнасьці, каб завалодаць блаславеньнем патэнцыйнага цесьця.

Стужка пранізаная сьмешнымі сытуацыямі, у якія трапляюць героі. Паспрабуйце паставіць сябе на месца аднаго зь іх? Яшчэ больш вясёлым прагляд фільма будзе, калі сумясьціце яго з агульна-сямейнай сустрэчай. Няхай ужо няёмка будзе ўсім. Праходзіць праз такое – тая яшчэ забава.

 

Нумар 8. Выхаваньне дзеткі (Bringing Up Baby). 1938

bringing_up_baby.webp

Клясычны фільм Ховарда Хоўкса з найлепшай акторкай усіх часоў і народаў — Кэтрын Хёпбэрн. Яе партнэрам па здымках быў Кэры Грант, і на гэтую пару можна глядзець бясконца. У героя Гранта было заплянаванае вясельле, і на той жа дзень мусіла прыйсьці поштай костка дыназаўра, якая б сталася фінальнай рысай у стварэньні поўнага шкілету старажытнай жывёлы. Такая праца была ў мужчыны. Але напярэдадні яму сустрэлася гераіня Кэтрын Хёпбэрн, якая закруціла яго ў віры новых падзеяў.

Дзетка — такое імя мае леапард, які зьяўляецца ў фільме. Менавіта вакол яго будзе пабудаваныя сцэны карціны. У пэўны момант прывезеная апошняя костка дыназаўра была выкрадзеная сабакам і закапаная недзе на вялікім полі, і толькі леапард Дзетка зможа адшукаць яго. Героі ў сваю чаргу памылкова выпускаюць на волю іншага леапарда, які можа нападаць на людзей.

Выратаваньне — толькі ў вашым сьмеху.

 

Нумар 7. Доктар Стрэйнджлаў, або Як я навучыўся не хвалявацца і палюбіў атамную бомбу (Dr. Strangelove or: How I Learned to Stop Worrying and Love the Bomb). 1964

dr._strangelove_or.webp

Сьмешны фільм пра ядзерную вайну з такой доўгай мудрагелістай назвай. Стэнлі Кубрык стварыў шэдэўральную стужку. Найперш — гэта камэдыя. Стварыць іранічны фільм пра ядзерную вайну — тое яшчэ выпрабаваньне. Кубрык за гэта атрымаў намінацыю на Оскар як лепшы рэжысэр, а сам фільм быў вылучаны яшчэ ў трох: лепшы фільм года, лепшы адаптаваны сцэнар і лепшая мужчынская роля (Пітэр Сэлерс). Актор выканаў цэлых тры ролі ў фільме: амерыканскага прэзідэнта, брытанскага вайскоўца, а таксама прыкаванага да інваліднага вазка нямецкага навукоўца Стрэйнджлава.

Напачатку фільма адзін з амэрыканскіх генэралаў лічыць, што камуністы зьбіраюцца скрасьці «цялесныя сокі» амерыканцаў (што гэта значыць, даведаецеся падчас прагляду), і скіроўвае самалёты з бомбамі на Маскву. Што будзе далей — глядзіце самі ў гэтым цудоўным фільме.

 

Нумар 6. Высокі бляндын у чорным чаравіку (Le grand blond avec une chaussure noire). 1972

le_grand_blond_avec_une_chaussure_noire_2.jpg

Францускі фільм з чароўным майстрам камедыі П’ерам Рышарам у галоўнай ролі. Мы сустрэнем абсурдную і сьмешную сытуацыю, калі сапраўдныя патаемныя дзяржаўныя службы выведкі робяць памылку ў вызначэньні шпіёну. Па ўсіх апісаньнях, якія мелі на руках прафэсіяналы, лепш за ўсё падыйшоў герой Рышара — музыка і аматар клясыкі.

Што застаецца рабіць, калі трапляеш у падобны замес? Кожны твой крок знаходзіцца пад пільным наглядам, кожнае слова можа быць расцэненае як шыфр ці шпіёнскі пароль.


Нумар 5. Вялікі дыктатар (The Great Dictator). 1940

the_great_dictator.jpg

Кожны дробны дыктатарчык і той, хто толькі марыць такім стаць, безумоўна павінны паглядзець гэты шэдэўр. Чарлі Чаплін здолеў праз стужку зрабіць магутнае выказваньне як сучасьнікам так і наступным пакаленьням.

Трыюмфальны антываенны фільм паказвае Гітлера і вайскоўца варожай арміі, якія праз вонкавае падабенства ў пэўны момант зьмяняюцца месцамі. Сатырычная карціна была забароненая ў Нямеччыне і тых краінах, якія былі пад яе акупацыяй на момант выхаду ў сьвет.

 

Нумар 4. Кароль камедыі (The King of Comedy). 1982

the_king_of_comedy.jpg

Гэтая карціна больш слушна павінна быць апісаная, як трагікамедыя. Чалавек, які жыве тым, што жадае весяліць іншых — у асабістым жыцьці нярэдка бывае скаваны ў добрых эмоцыях. Марцін Скарсэзэ паставіў фільм са сваім улюбёным Робэртам Дэ Ніра, у якім стэнд-ап зьяўляецца зусім не той ружовай абалонкай, якой падаецца з экранаў.

Акурат гэты фільм быў адным з двух, чым натхняліся стваральнікі нядаўняй знакамітай стужкі «Джокер». Галоўны герой «Караля камедыі» шукае ўсё новыя і новыя спосабы знайсьці свайго гледача і здабыць сусьветны посьпех. Але яго жарты занадта спецыфічныя.

 

Нумар 3. Брудныя гнілыя нягоднікі (Dirty Rotten Scoundrels). 1988

dirty_rotten_scoundrels.jpg

Падрыхтуйцеся ўвесь час прагляду захапляцца бясконцымі жартамі і сьмешнымі сытуацыямі, якія ў сваім фільме паказаў Фрэнк Оз. Ён нібы чараўнік з той самай казачнай краіны паставіў сцэны, у якіх два махляры — адзін дасьведчаны і арыстакратычны, а другі просты чалавек, што марыць падманваць людзей — змагаюцца за права стаць нумарам адзін на прывабным курорце.

Ніхто не жадаў саступаць — гэта пра герояў стужкі. Свій прыбытак яны атрымлівалі праз ашуканьне даверлівых паненак розных узростаў. Тыя па сваёй волі пазбаўляліся вялікіх сумаў грошаў, каб дапамагчы няісным хворым сваякам махляроў, альбо ветэранскім арганізацыям, альбо барацьбітам з рэжымам.

Яскравая камедыя са Стывам Марцінам і Майклам Кейнам — прыйдзецца даспадобы ўсім.

 

Нумар 2. Тыя, каму не шчасьціць (La chèvre). 1981

la_chevre.jpg

Другая француская камедыя ў сьпісе — аўтарства Франсіса Вэбэра. Калі вам надаралася падумаць пра сябе самога, што вы самы сапраўдны няўдаха, і ўсё, да чаго дакранецца вашая рукі ці думка пераўтвараецца ў пыл — абавязкова кідайце ўсё і сядайце глядзець гэты фільм. у яго герояў усё нашмат больш выразна праяўляецца, чым у вашым выпадку.

Жэрар Дэпардзье і П’ер Рышар граюць прыватнага дэтэктыва і таго самага, каму не шчасьціць. Перад імі няшчасным бацькам пастаўленая мэта — знайсьці выкрадзеную дачку, якая пакутуе на падобнае «захворваньне» — ёй таксама не шчасьціць.

 

Нумар 1. Загадкавае забойства ў Манхэтане (Manhattan Murder Mystery). 1993

manhattan_murder_mystery.jpg

Геній камедыйных фільмаў Вудзі Алэн (а ён здымае, між іншым, па стужцы кожны год ужо якое дзесяцігодзьдзе) прапанаваў нам чарговую сваю працу з флёрам дэтэктыву. Дыялёгі, ад якіх дранцьвеюць цягліцы на твары.

Сам Вудзі Алэн разам з Даян Кітан граюць сямейную пару ў гадах, жыцьцё якіх раптоўна зьмяняецца праз нечаканы і дзікі ўчынак: у суседа па пляцоўцы памірае яго жонка, а ён і не думае па ёй сумаваць.

Насьцярожыліся б усе. Чым і заняліся героі фільма. Няма нічога больш цікавага, чым корпацца ў чужых справах, ці нават бялізьне. Хто забіў бедную кабету? Ці ўсё адбылося натуральным чынам? Усе адказы — па праглядзе.