У Мінску стартуюць «Арт лекцыі»

«Арт лекцыя» — гэта адукацыйны праект, які ўвабраў у сябе прыкладныя веды ў сферы культуры. У працэсе навучання сваім вопытам падзеляцца спецыялісты, арт-менеджары, дзеячы культуры і журналісты.

17 лютага — лекцыя Андрэя Курэйчыка: Глядацкае кіно. Як выратаваць беларускі кінематограф.

3 сакавіка — лекцыя Аляксандра Кісялёва. Канцэртныя фотарэпартажы.

17 сакавіка — лекцыя Франака Вячоркі пра сацыяльныя сеткі і digital-прафэсіі будучыні.

Падрабязнасці і квіткі на сайце bezkassira.by

«Арт лекцыя» — гэта серыя тэматычных лекцыяў і сустрэчаў з вопытнымі людзьмі ў сферы культуры. На лекцыях можна будзе даведацца:
— як арганізаваць канцэрт, вялікі фестываль;
— пра таямніцы акторскай працы;
— як паставіць спектакль і зняць кіно;
— як выдаць уласную кнігу;
— як добра паводзіць сябе на сцэне,
— як здымаць якасныя кліпы;
— як правільна асвятляць арт івэнты.

Усе лекцыі напоўнены энерджайзерамі, з дапамогай якіх усе пазнаёмяцца паміж сабою, а кантакты ў наш час - гэта вельмі важна.

Прыём заявак будзе ажыццяўляцца па тэматычных лекцыях асобна, таму можна абраць тое, што вам найбольш цікава.

За час навучання ўдзельнікі даведаюцца, з чаго пачынаць арганізацыю і правядзенне ўдалага мерапрыемства, як падабраць добрую пляцоўку для канцэрта, як правільна ствараць афішы і шмат іншага.


Паводле прэс-рэліза

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: