У Мінску закрываецца культурны цэнтр «Корпус»

Культурны цэнтр «Корпус» у Мінску абвясціў аб закрыцці пасля сямі гадоў працы. За сем гадоў існавання ў будынку на праспекце Машэрава прайшлі сотні розных культурных мерапрыемстваў.

289549540_1714561805572665_3634696091433122178_n.jpg


«З затрымкай (для якой былі аб'ектыўныя прычыны) мы вымушаныя абвясціць, што @cultkorpus у будынку на праспекце Машэрава ў самым сэрцы Мінска больш не жыве. Гэты замак для многіх стаў домам, але надышоў няўхільны момант растання. Каманда # cultHEROES удзячная гэтаму месцу, але яшчэ больш — усім, хто прыклаў рукі, мазгі і сэрца да ажыццяўлення нашай агульнай мары. Дзякуй, што не здрадзілі ідэалам руху “Рабі — будзе!”. Гэта былі неверагодныя 7 гадоў і мы ўпэўненыя, што зрабілі шмат добрага, добрага, вечнага», — гаворыцца ў фэйсбук-акаўнце «Корпуса».

Каманда культурнага цэнтра заяўляе, што працягне займацца «высокай беларускай сацыя-культурнай кухняй, але ўжо на прасторах сусветнага культурнага фуд-корта», піша REFORM.by.

Нагадаем, у верасні 2021 года былі затрыманыя дырэктар «Корпуса» Аляксандр Багданаў (Papa Bo) і сцэнограф Максім Крук. Яны атрымалі па тры гады «хіміі» па артыкуле 342 КК і змаглі з'ехаць з краіны.