У Вільні могуць аднавіць Беларускі музей
Разглядаецца ідэя аднавіць у Вільні Беларускі музей.
У панядзелак прадстаўнікі вільнюскіх уладаў абмеркавалі гэтую ініцыятыву з беларускім праваабаронцам Алесем Бяляцкім і дырэктарам Беларускага музея імя Івана Луцкевіча Людвікай Кардзіс,
паведаміла мэрыя.
Беларуская дыяспара прапануе правесці рэнавацыю музея, які дзейнічаў у Вільні да 1945 года. Ён працаваў у Вільні з 1921 года, аднак у гады савецкай акупацыі быў зачынены.
«Беларускі музей у Вільні мог бы стаць тым культурным і асветніцкім асяроддзем, у якім беларусы
маглі б азнаёміцца з незалежным, сучасным, еўрапейскім поглядам на гісторыю беларусаў і літоўцаў», — сказаў для прэс-рэлізу мэр Вільні Артурас Зуокас.
Цяпер у музея няма экспазіцыйных памяшканняў і дзейнічаць ён не можа.
delfi.lt