Відэафакт: «Вольны хор» спявае ў вагоне метро

Увечары 24 лістапада "Вольна хор" спяваў у вагоне мінскага метро. 


«Вольны хор» з’явіўся ў жніўні 2020 года, як рэакцыя на палітычныя падзеі ў краіне, — гэта аб’яднанне музыкаў, якія не могуць маўчаць, для якіх спевы і песні гэта сродак выказвання сваёй пазіцыі. 
У лістападзе "Вольны хор" прэзентаваў альбом "Годныя песні", у які ўвайшлі песні і гімны беларускіх аўтараў. Калектыў прысвяціў свой альбом Раману Бандарэнку і ўсім беларусам, якія змагаюцца за сваю свабоду.