Вядомая дата сёлетняга «Басовішча»
XXVIII Фестываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча 2017» адбудзецца 14-15 ліпеня.

XXVIII Фестываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча 2017» адбудзецца 14-15 ліпеня ва ўрочышчы Борык што каля мястэчка Гарадок на Беласточчыне.
Пра гэта паведамілі арганізатары фестывалю: старшыня Беларускага аб’яднання студэнтаў Пятро Станкевіч і сябра арганізацыі Юліта Тымашэвіч.
Паводле іх, ужо пачалася падрыхтоўка да славутага музычнага форуму. Цяпер, у прыватнасці, вядзецца пошук дадатковых фінансавых сродкаў на правядзенне мерапрыемства.
Паводле беларускай службы Польскага радыё