Вялікі канцэрт «Крамбамбулі»: настальгія, драйв і медалі (шмат фота)
Партызаны гурта Лявона Вольскага выйшлі з каляднага леса, каб выступіць з другім за гэты год сольным канцэртам у Мінску.
![krambambulja__pavel_aksinovicz__17__logo.jpg krambambulja__pavel_aksinovicz__17__logo.jpg](/img/v1/images/krambambulja__pavel_aksinovicz__17__logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Канцэрт у клубе «Prime hall» працягваўся больш за дзве гадзіны — з амаль бесперапынным драйвам і прысмакам лёгкай настальгіі.
Па адной песні выканалі і запрошаныя госці: Юрась Стыльскі з «Дай Дарогу», Пётр Клюеў (Amplituda Smielasci і «ЛСП»), а таксама саліст гурта Dzieciuki Алесь Дзянісаў.
Перад перапынкам музыкі сумесна з журналістам Глебам Лабадзенкам уручылі свае ўнікальныя ордэны і медалі.
Прычым сэнс узнагарод быў у простых чалавечых дасягненнях: пасадзіць дрэва, прыручыць ката або выхаваць дзіця.