Вечарына-рэквіем памяці Артура Вольскага
Царква Ўзнясення 16 лістапада ладзіць літаратурна-музычную вечарыну-рэквіем, прысвечаную 90-гадоваму юбілею беларускага паэта Артура Вольскага (Артур Вольскі быў вернікам гэтай царквы).
У праграме — паэтычныя творы Артура Вольскага, песні на словы Артура Вольскага, а таксама сведчанні людзей, якія добра ведалі Паэта.
У вечарыне прымаюць удзел музычныя гурты «Зоркі Забылі Зьзяць» і «Каўчэг», а таксама выканаўцы-салісты.
Мерапрыемства адбудзецца ўнядзелю16 лістапада 2014. Пачатак — 18.00. Адрас — Мінск, вул. Чайкоўскага 39.
Паводле прэс-рэліза