«Вольны хор» ладзіць канцэрт на Каляды (відэа)

«Вольны хор» арганізаваў анлайн-канцэрт «Калядны падарунак».

volny_hor.jpg

«Вольны хор» паўстаў у жніўні 2020 года ў адказ на палітычныя падзеі ў Беларусі. Удзельнікі калектыву праславіліся нечаканым з'яўленнем у розных грамадскіх месцах Мінска (метро, вакзал, бібліятэка, філармонія, цырк, гандлёвыя цэнтры і г. д.) і выконвалі кампазіцыі, якія сталі найбольш папулярнымі падчас маштабных пратэстаў.


Удзельнікі харавога калектыву былі змушаныя пакінуць Беларусь праз небяспеку пераследу, як і шэраг іншых беларускіх дзеячаў культуры.
Паводле "Свабоды"