«Вольны хор» прадставіў новы альбом «Калядны»

Нагадаем, свой папярэдні альбом «Годныя песні» «Вольны хор» прэзентаваў 12 снежня.

maxresdefault_103.jpg

«Вольны хор» прэзентаваў свой новы альбом «Калядны». У яго ўвайшлі пяць вядомых калядных песень з розных рэгіёнаў Беларусі. Прэзентацыя прайшла 27 снежня ў YouTube.
Нагадаем, свой папярэдні альбом «Годныя песні» «Вольны хор» прэзентаваў 12 снежня.


«Вольны хор» з'явіўся ў жніўні 2020 году - як рэакцыя на палітычныя падзеі ў краіне, кажуць яго ўдзельнікі. Хор нечакана з'яўляўся ў публічных месцах Мінску - у метро, ​​на вакзале, у Оперным тэатры, бібліятэцы, у філармоніі, цырка, у гандлёвых цэнтрах, мемарыяле "Яма" - і выконваў папулярныя песні беларускіх пратэстаў. Ён таксама ўдзельнічаў у дваровых канцэртах падчас пратэстаў у Мінску.
tut.by