Запрашаем на паказ дакументальных фільмаў Кацярыны Махавай

22 сакавіка а 19.00 ў кіназалі Музея гісторыі беларускага кіно (маленькі домік за Чырвоным касцёлам) адбудзецца творчая сустрэча з рэжысёрам-дакументалістам Кацярына Махавай.



kaciaryna_machava_1_.jpg

Падчас сустрэчы адбудзецца прагляд трох стужак, якія былі створаны падчас працы на студыі дакументальнага кіно "Летапіс": "Званар" (“Беларусьфільм”, 2011, 26 хв.), "Напярэдадні" ("Беларусьфільм", 2013, 40 хв.) і "Дзіцёнак і Дэльфін" ("Беларусьфільм", 2014, 18 хв.). 

У праграме вечару фільмы Кацярыны, якія былі створаны за апошнія 5 гадоў і ўжо атрымалі прызнанне ў міжнародным кінематаграфічным асяродку. Асаблівай увагі заслугоўвае "Напярэдадні". Медытатыўны нетаропкі фільм, які паказвае вясковую школу (чатыры кіламетры ад зоны адсялення), юнакі якой вось-вось спазнаюць сталенне. Няпэўнасць ва ўласнай будучыні, такая характэрная юначага ўзросту, абумоўлена яшчэ і побытам у забруджанай тэрыторыі...

fota_fl_m_napjaredadn.jpg

Кадр з фільма "Напярэдадні"

Кацярына Махава здымае дакументальныя фільмы з 2007 года. Супрацоўнічала з праграмай “Час кіно” Белтэлерадыёкампаніі, студыяй “Летапіс” к/с “Беларусьфільм”, студыяй у імя святога Іаана Воіна Свята-Елісавецінскага манастыра Мінска. Была ўдзельнікам і прызёрам розных міжнародных кінафестываляў. Стварыла 9 дакументальных фільмаў. Амаль усе яны знятыя метадам назірання. Тэмы, якія закранае рэжысёр, прысвечаны ўнутранаму свету чалавека, яго ўзаемадзеянню з прыродай, людзям з асаблівасцямі. Аўтара цікавіць архаічная традыцыя Палесся.