Завершыўся 66-ы Канскі фестываль

26 траўня на Лазурным беразе завершыўся Канскі фестываль. Журы асноўнага конкурса, якое ўзначальваў Стывен Спілберг, размеркавала прызы наступным чынам...



kanny.jpg

Залатая пальмавая галіна:
Абдэльлаціф Кешыш («Блакітны самы цёплы колер (Жыццё Адэлі. Часткі 1 і 2)»)
Гран-пры:
Джоал і Ітан Коэны («Усярэдзіне Льюіна Дэвіса»)
Лепшая мужчынская роля:
Брус Дзёран («Небраска», реж. Аляксандр Пэйн)
Лепшая жаночая роля:
Берэніс Бежо («Мінулае», реж. Асгар Фархадзі)
Прыз за рэжысуру:
Амат Эскаланте (Heli)
Прыз за лепшы сцэнар:
Цзя Чжанкэ («Пячатка граху»)
Прыз журы:
Хірокадзу Кореэда («Як бацька, як сын»)
Залатая камера:
Энтані Чэн (Ilo Ilo)
 

Спіс астатніх лаўрэатаў у іншых конкурсных праграмах трохі пазней можна будзе вывучыць на афіцыйным сайце Канскага МКФ па спасылцы http://www.festival-cannes.fr/en/festival/awards.html

Гераіня фільма Абдэлаціфа Кешыша «Жыццё Адэлі», якой напачатку фільма 15 гадоў, жыве ў горадзе Ліль, вывучае літаратуру, хоча стаць настаўніцай пачатковых класаў і спрабуе разабрацца з уласнай сэксуальнасцю. З'яўленне ў яе жыцці блакітнавалосай студэнткі Акадэміі мастацтваў кладзе канец пошукам і эксперыментам: Адэль улюбляецца — па-сапраўднаму, глыбока і трагічна.
 

Трохгадзінны фільм Кешиша вельмі падрабязны — у тым ліку і ў адкравенных любоўных сцэнах. Але карціна хутчэй запомніцца як аповед пра сілу пачуцця прастадушнага чалавека і здраду выкшталцонага розуму.