Алена Анісім будзе вылучацца кандыдаткай у прэзідэнты
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім будзе вылучацца кандыдыткай у прэзідэнты Беларусі на бліжэйшых выбарах. Пра гэта яна заявіла ў эфіры Еўрарадыё.
Па яе словах, да такога выбару яе змушаюць да такога кроку актывізацыя ненавіснікаў Беларусі. "Я вымушаная рэагаваць, пакуль не рэагуюць дзяржаўныя органы", — заявіла Анісім.
Алена Анісім — старшыня Таварыства беларускай мовы (ТБМ). Разам з Ганнай Канапацкай яна прадстаўляе грамадзянскую супольнасць у Палаце прадстаўнікоў.
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі павінны адбыцца напрыканцы 2019 года або ў 2020-м.