Аляксандр Мілінкевіч: Галоўнае — дамовіцца ў справе адзінага кандыдата

Найважнейшая задача для дэмакратычных сілаў у Беларусі — выпрацаваць і дамовіцца ў справе адзінага кандыдата, які зможа прадстаўляць беларускую апазіцыю, а больш дакладна — прыхільнікаў пераменаў на прэзідэнцкіх выбарах ў 2015 годзе, лічыць лідар Руху “За свабоду”Аляксандр Мілінкевіч.



milinkievichalaksandr.jpg

— Хочам закончыць выпрацоўку працэдуры па выбарах адзінага кандыдата. Гэта магутны мэседж грамадству пра тое, што мы ў стане аб’яднацца, што мы адказныя. Гэтыя выбары хутчэй за ўсё ізноў будуць без сумленнага падліку галасоў, без нашага прадстаўніцтва ў камісіях. Але гэтым трэба скарыстацца, каб пасля выбараў у людзей з’явілася пачуццё неабходнасці барацьбы за сваю Радзіму, за нашу незалежнасць.

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць ўжо ў наступным годзе. Лідар Руху “За свабоду” лічыць, што да гэтага часу павінен знайсціся кандыдат, якому беларусы павераць, і які павядзе Беларусь у кірунку еўрапейскіх пераменаў.

Беларускае Радыё Рацыя