Арменія памяняла амбасадара ў Беларусі

Прэзідэнт Арменіі Армэн Саркісян падпісаў указ аб прызначэнні Армэна Гевандзяна паслом РА ў Беларусі.

1534172294_54909_original.jpg

Саркісян таксама падпісаў указ аб прызначэнні Армэна Гевандзяна пастаянным і ўпаўнаважаным прадстаўніком Рэспублікі Арменія ў статутных і іншых органах Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
Іншым указам кіраўнік Арменіі адклікаў амбасадара Алега Есаяна, які раней займаў гэтыя пасады.
Раней Армэн Гевандзян займаў пасаду дарадцы міністра замежных спраў Арменіі, перадае аrminfo.info.

Раней прэм'ер-міністр Нікол Пашынян заяўляў, што тыя паслы, якія працуюць неэфектыўна, будуць адкліканыя.
У пачатку сакавіка 2017 года Есаян быў вызвалены з пасады амбасадара ў Расіі. Указам прэзідэнта Сержа Саргсяна праз два тыдні Есаян быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным паслом Арменіі ў Беларусі.
Праца Есаяна на пасадзе пасла ў РФ выклікала рэзкую крытыку ў армянскім грамадстве.
Размовы аб сыходзе Есаяна з пасады кіраўніка дыпведамства ў Расіі актывізаваліся на фоне заяў тэлевядучага Уладзіміра Салаўёва аб тым, што пасол падчас красавіцкай вайны нічога не зрабіў для Арменіі, паведамляе «Sputnik Арменія».