Беларусь і Албанія заключылі пагадненне аб адмене візаў

Пагадненне паміж урадамі Беларусі і Албаніі аб узаемнай адмене візавых патрабаванняў падпісана 27 снежня ў Маскве ў пасольстве Беларусі ў Расіі.

Фота embassybel.ru

Фота embassybel.ru

Дакумент падпісалі Пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка і Пасол Албаніі ў РФ Арбен Газіёні, паведамілі ў прэс-службе беларускай дыпмісіі.

"Падпісанае пагадненне пасля ўступлення ў сілу дазволіць грамадзянам Беларусі і Албаніі без віз уязджаць, знаходзіцца і праязджаць транзітам праз тэрыторыі краін на тэрмін да 30 дзён", — растлумачылі ў ведамстве.

Фота wikipedia.org

Фота wikipedia.org

Падпісанне пагаднення з'яўляецца чарговым крокам па лібералізацыі адносін у міграцыйнай сферы, накіраваным на спрашчэнне паездак грамадзян, развіццё гандлю і дзелавых сувязяў, турызму, пашырэнне культурных, грамадскіх і гуманітарных кантактаў, падкрэслілі ў прэс-службе.

zviazda.by