Беларускім праваабаронцам патрэбна падтрымка

Беларускім праваабаронцам патрэбна падтрымка. Такую заяву зрабіў у сваім афіцыйным блогу камісар Савета Еўропы па правах чалавека Ніл Муйжніекс. Камісар Савета Еўропы таксама згадаў пра праблему наяўнасці розных падыходаў у адносінах да Беларусі ўнутры Еўрасаюза.



human_rights_defender_belarus.png

«Беларусь не з'яўляецца дзяржавай-членам Савета Еўропы і не павінны нават разглядацца як кандыдат, пакуль трымае абаронцаў правоў чалавека і актывістаў апазіцыі ў турмах па палітычных матывах, не адмяняе смяротнае пакаранне і не ажыццяўляе далёка ідучыя дэмакратычныя рэформы. Гэта азначае, што Беларусь цяпер не падпадае пад юрысдыкцыю Еўрапейскага Суда па правах чалавека. Тым не менш, гэта не вызваляе Савет Еўропы і яго дзяржавы-члены мець цікаўнасць да Беларусі, за выключэнне дзеянняў, якія могуць нанесці шкоду беларускім праваабаронцам», — заявіў камісар Савета Еўропы па правах чалавека Ніл Муйжніекс.

0_logo.jpg

Ніл Муйжніекс


Ён адзначыў, трэба памятаць найперш пра прынцып «не нашкодзь». Іншымі словамі, дзяржавы-члены Савета Еўропы не павінны супрацоўнічаць з беларускімі ўладамі ў любых дзеяння, якія могуць паставіць пад пагрозу цэласнасць і бяспеку беларускіх праваабаронцаў. У якасці памылковага выніку супрацоўніцтва краінаў ЕС з Беларуссю быў названы факт арышту праваабаронцы Алеся Бяляцкага пасля прадпстаўленай Літвой і Польшчай звестак аб банкаўскіх рахунках па імя Бяляцкага ў гэтых краінах.
Камісар Савета Еўропы Ніл Муйжніекс згадаў і пра нескардыяванасць палітычных і эканамічных суб’ектаў ЕС у дачыненні да Беларусі. Маўляў, пакуль адны сілы «заклікаюць да санкцый, іншыя працягваюць ажыўлена гандляваць з Беларуссю». Такі падыход дае ўладам Беларусі вялікую прастору для манеўраў і гульняў на знешнепалітычным полі.
Ніл Муйжніекс мяркуе, што дзяржавы-члены Савета Еўропы мусяць праявіць салідарнасць і аказаць падтрымку праваабаронцам Беларусі праз прадастаўленне адмысловых візаў, і, калі неабходна, палітычнага прытулку.
Варта разгледзець пытанне аб стварэнні цэнтральнага пункта сувязі, якім беларусы могуць карыстацца ў выпадку нейкай пагрозы. Лагічна стварыць месца для такога кантакту будзе ў суседніх краінах, — прапануе камісар Савета Еўропы.
— Я з нецярпеннем чакаю таго дня, калі Алесь Бяляцкі і іншыя несправядліва зняволеныя ў турмах праваабаронцы, актывісты апазіцыі будуць свабоднымі, у тым ліку і ад пагрозы паўторнага арышту. Я з нецярпеннем чакаю таго дня, калі сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі палепшыцца настолькі, што яе кіраўніцтва зможа прывесці краіну ў Савет Еўропы. Але да гэтага дня мы па-ранейшаму нясем адказнасць за тое, каб не прынесці шкоды тым, хто абараняе правы чалавека ў Беларусі, — рэзюмуе камісар Савета Еўропы па правах чалавека Ніл Муйжніекс.