Воін-афганец Алесь Сахарук віншуе воіна-афганца Мікалая Аўтуховіча

Ветэран вайны ў Афганістане Алесь Сахарук павіншаваў  ветэрана Мікалая Аўтуховіча з днём вываду савецкіх войскаў з Афганістану, якім з’яўляецца 15 лютага 1989 года.



autuhovich_mikalaj1.jpg

Мікалай Аўтуховіч. Фота Юліі Дарашкевіч

Алесь Сахарук, які лістуецца больш за год з палітзняволеным воінам –афганцам Мікалаем Аўтуховічам, лічыць, што Мікалай адбывае незаслужанае пакаранне. Найбольшае жаданне, па словах Сахарука, паціснуць руку Аўтуховічу на волі.

Да віншаванняў Мікалая Аўтуховіча  далучаюцца і праваабаронцы “Брэсцкай вясны”. Яны зычаць яму здароўя і трываласці, а таксама хутчэйшага вызвалення. Абяцаюць палітвязню годную сустрэчу.
spring96.org