Беларускі суд пакінуў Баўмгертнера пад вартай
Суд Партызанскага раёна Мінска не задаволіў скаргу адвакатаў на меру стрымання генеральнаму дырэктару «Уралкалія» Уладзіславу Баўмгертнеру, які знаходзіцца ў СІЗА ад 26 жніўня.
«Наша скарга не задаволеная судом, мы будзем абскарджваць рашэнне ў Мінскім гарадскім судзе», — паведаміў журналістам адвакат Дзмітрый Гарачка. Ён удакладніў, што
скаргу ў Мінскі гарадскі суд адвакаты збіраюцца падаць у панядзелак, 9 верасня.
Гарачка не паведаміў, з якой прычыны суд Партызанскага раёна адмовіўся задаволіць скаргу, спаслаўшыся на тое, што адвакаты давалі падпіску пра неразгалошванне таямніцы папярэдняга расследавання.
Між тым, адказваючы на пытанні журналістаў, ён паведаміў, што гаворка аб змене меры стрымання пад залог не ішла.
interfax.by